Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году ВУП Беларусі ўпаў на 0,3%


Нафтаздабыўная вытворчасьць у Рэчыцы, архіўнае фота
Нафтаздабыўная вытворчасьць у Рэчыцы, архіўнае фота

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-сакавік 2020 году ўпаў на 0,3% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — макраэканамічны паказьнік, які характарызуе выніковы кошт усіх аказаных паслуг і вырабленай прадукцыі ў краіне за год. Узровень ВУП — вызначальная эканамічная велічыня для кожнай краіны.

Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў амаль 30,2 мільярда беларускіх рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,7% да ўзроўню студзеня-лютага 2019 году. За сакавік ВУП Беларусі вырас на 10,7 мільярда рублёў.

Індэкс-дэфлятар ВУП за першыя тры месяцы 2020 году ў дачыненьні да аналягічнага пэрыяду летась склаў 104,3%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG