Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін перанёс парад праз пандэмію каранавірусу

абноўлена

Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

Уладзімір Пуцін адклаў правядзеньне параду праз сытуацыю з каранавірусам. Адпаведную заяву ён зрабіў падчас нарады Савету бясьпекі Расеі. Прэзыдэнт Расеі не агучыў новую магчымую дату мерапрыемства.

Пуцін патлумачыў рашэньне тым, што для правядзеньня парада падрыхтоўку да яго трэба пачынаць ужо цяпер, але «надзвычай высокія рызыкі», зьвязаныя з эпідэміяй, пік якой, па словах прэзыдэнта, ня пройдзены, не даюць яму права гэта зрабіць.

«Цяпер перад намі няпросты, адкрыта скажам — цяжкі выбар. І дата 9 траўня для нас сьвятая, і жыцьцё кожнага чалавека сьвятое», — сказаў Пуцін, даручыўшы міністру абароны і кіраўнікам іншых сілавых ведамстваў зьмяніць графік падрыхтоўкі як да вайсковага параду, так і да іншых масавых мерапрыемстваў, заплянаваных з нагоды 75-годдзя перамогі.

Прэзыдэнт Расеі падкрэсьліў, што парад і ўсе астатнія мерапрыемствы, якія павінны былі прайсьці 9 траўня, будуць праведзеныя ў 2020 годзе. Плянаванай даты Пуцін не назваў.

Напярэдадні перанесьці парад на іншую дату папрасілі вэтэранскія арганізацыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG