Лінкі ўнівэрсальнага доступу

3728 выпадкаў COVID-19 у Беларусі, Трамп прыпыніў выплаты ЗША ў САЗ. Вынікі 15 красавіка


Мы сабралі для вас навіны зь Беларусі і сьвету, датычныя каранавірусу, за 15 красавіка.

  • 36 памерлі. Міністэрства аховы здароўя прызнала 3728 выпадкаў COVID-19 у Беларусі, плюс 447 за дзень
  • Пасьля ўспышкі каранавірусу ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласьці ўлады забаранілі любыя масавыя мерапрыемствы, а ўсе аддзяленьні цэнтральнай раённай лякарні, акрамя тэрапэўтычнага, перавялі ў Глыбокае
  • «Калі пачаўся пажар — трэба самім гаcіць, а не чакаць ратавальнікаў». Каардынатар грамадзянскай кампаніі ByCovid-19, створанай для дапамогі мэдыкам, падзяліўся са Свабодай прамежкавымі вынікамі працы.
  • «Чэмпіянат цікавы, людзі глядзяць»: міністар спорту і турызму Сяргей Кавальчук лічыць, што няма прычын дачасна спыняць футбольны чэмпіянат Беларусі
  • «Усяго будзе 185 адзінак тэхнікі. Агульная даўжыня калёны складзе каля 2 кілямэтраў»: у Мінабароны расказалі пра сцэнар параду 9 траўня
  • Амбасадар Расеі адказаў на прэтэнзіі кіраўніка МЗС Макея наконт расейскіх тэстаў на каранавірус, транзыту і заражаных будаўнікоў АЭС
  • Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп загадаў прыпыніць унёскі ў Сусьветную арганізацыю здароўя (WHO), бо, паводле яго, тая павінная была зрабіць больш якасную працу для пошуку зьвестак з Кітаю, дзе пачалася эпідэмія
  • Расейскія вэтэранскія арганізацыі накіравалі Ўладзіміру Пуціну зварот з просьбай перанесьці парад Перамогі ў Маскве з 9 траўня на больш позьнюю дату з прычыны эпідэміі кранавірусу. Пазьней агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі расейскага прэзыдэнта паведаміла, што рашэньне аб пераносе прынята і будзе агучана ў найбліжэйшыя дні
  • Украіна на час карантыну адмовілася ад беларускай і расейскай электраэнэргіі
  • У Паўднёвай Карэі прайшлі выбары пры строгіх захадах з прычыны COVID-19

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG