Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія інфэкцыяністы: тэсты на антыцелы да каранавірусу могуць быць выйсьцем з крызісу


Прафэсар імуналёгіі і інфэкцыйных хваробаў Эдынбурскага ўнівэрсытэту Элеанора Райлі выступіла з артыкулам у газэце The Guardian, у якім заклікае пачаць масавае тэставаньне насельніцтва на антыцелы да каранавірусу.

Цяпер існуе два тыпы тэстаў на каранавірус. У адным выпадку з дапамогай мазка і наступнага аналізу атрыманага матэрыялу шукаецца РНК вірусу. У другім выпадку ў крыві чалавека шукаюцца антыцелы да каранавірусу, якія могуць расказаць, хварэе чалавек цяпер ці ён ужо паправіўся, інакш кажучы, ці меў ужо гэты індывід кантакт з каранавірусам.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Прафэсар Райлі піша: калі, напрыклад, высьветліцца, што палова насельніцтва ўжо мела кантакт з інфэкцыяй, то можна чакаць, што аслабленьне захадаў сацыяльнага дыстанцыяваньня зь меншай доляй імавернасьці прывядзе да новага ўсплёску хваробы.

Газэта прыводзіць прыклад лябараторыі ў Портан-Даўне ў Ангельшчыне, якая дамагалася вельмі добрых вынікаў у шырокім тэставаньні насельніцтва. Але гэтага пакуль недастаткова.

Пакуль жа такіх дадзеных няма, прафэсар Райлі заклікае захоўваць сучасныя абмежаваньні і аслабляць іх вельмі паступова.

  • Вялікая Брытанія займае пятае месца ў Эўропе ў колькасьці выяўленых выпадкаў хваробы і чацьвёртае ў сьмяротнасьці. Паводле стану на раніцу 15 красавіка, у краіне было зафіксавана 93 873 выпадкі каранавіруснай інфэкцыі, 12 107 чалавек памерлі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG