Лінкі ўнівэрсальнага доступу

UEFA пракамэнтавала футбольны чэмпіянат Беларусі падчас пандэміі


На ўваходзе на матч «Дынама» (Менск) — «Тарпэда-БелАЗ» (Жодзіна) замяраюць тэмпэратуру ў заўзятараў, 3 красавіка 2020
На ўваходзе на матч «Дынама» (Менск) — «Тарпэда-БелАЗ» (Жодзіна) замяраюць тэмпэратуру ў заўзятараў, 3 красавіка 2020

Радыё Свабода зьвярнулася да Зьвязу эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA) з просьбай пракамэнтаваць сытуацыю з працягам футбольнага чэмпіянату Беларусі.

У прэсавай службе UEFA далі наступны адказ:

«Кожная нацыянальная асацыяцыя аўтаномная і прымае рашэньні аб унутраных спаборніцтвах на падставе рэкамэндацыяў і рашэньняў, прынятых адпаведнымі нацыянальнымі ўладамі.

UEFA ня мае паўнамоцтваў прыпыняць унутраныя лігі».

Ад дадатковых камэнтароў прадстаўнікі UEFA адмовіліся.

Беларускі футбольны чэмпіянат у найвышэйшай лізе застаўся адзіным у Эўропе.

Гэты факт ужо выклікаў рост цікавасьці ў сьвеце да беларускага футболу. У той жа час наведваньне матчаў рэзка зьменшылася.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG