Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерламу журналісту «Мэдыя-Палесься» паставілі дыягназ «нешпітальная двухбаковая пнэўманія»


Журналіст Васіль Мацкевіч
Журналіст Васіль Мацкевіч

Раніцай 11 красавіка ў рэанімацыі Пінскай раённай лякарні памёр журналіст «Мэдыя-Палесься» Васіль Мацкевіч. 13 красавіка яго пахавалі побач з маці ў вёсцы Завідчыцы Пінскага раёну, пішуць ягоныя калегі.

46-гадовага Васіля Мацкевіча шпіталізавалі зь цяжкім дыханьнем у ноч на 11-га, узялі тэст на каранавірус за тры дні да таго. Раніцай 11 красавіка ён памёр. 12 красавіка сястры памерлага паведамілі, што тэст на COVID-19 у яго адмоўны.

Да пахаваньня родзічы ня ведалі, ад чаго памёр Васіль Мацкевіч. Толькі 13 красавіка ім выдалі заключэньне з дыягназам «нешпітальная двухбаковая полісэгмэнтарная пнэўманія».

У памерлага засталіся 18-гадовы сын-студэнт і стары бацька. Сын Адам на пахаваньні ня змог прысутнічаць — ён у інфэкцыйнай лякарні ў Малоткавічах Пінскага раёну. Менавіта пра яго былі апошнія словы Васіля Мацкевіча: «Беражы Адама». Мацкевіч зьбіраў грошы на апэрацыю сыну, але не пасьпеў набраць патрэбную суму.

Рэдакцыя «Мэдыя-Палесься» адкрыла на Molamola.by збор грошай на дапамогу ягонай сям’і. Усіх неабыякавых просяць ахвяраваць грошы як даніну павагі памерламу і ягонай справе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG