Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіева-Пячэрскую ляўру закрылі на карантын. Раней сьвятары заклікалі ігнараваць абмежаваньні


У Кіеве праз каранавірус закрылі на карантын Кіева-Пячэрскую ляўру. За апошнія суткі там зафіксавана 63 выпадкі заражэньня. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на мэра Кіева Віталя Клічко.

Па словах палітыка, усяго ў манастыры заразіліся больш за 90 чалавек.

Раней прадстаўнікі ляўры, у якой праводзіць набажэнствы Ўкраінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату, заклікалі прыходзіць у храмы і ігнараваць карантын.

У пачатку красавіка ўлады Ўкраіны зрабілі больш жорсткімі абмежаваньні ў рамках барацьбы з каранавірусам. Сярод іх забарона на зьяўленьне ў грамадзкіх месцах бяз маскі або рэсьпіратара, забарона зьбірацца групамі, большымі за дзьве асобы, за выключэньнем суправаджэньня дзяцей. Рэжым надзвычайнай сытуацыі з прычыны COVID-19 дзейнічае ва Ўкраіне з 17 сакавіка. У краіне закрыліся школы, рэстараны, гандлёвыя цэнтры і іншыя грамадзкія месцы. Уведзены забарона на пасажырскія чыгуначныя, авія- і аўтобусныя міжгароднія і міжабласныя пасажырскія перавозкі.

На ўсёй тэрыторыі Ўкраіны выявілі 3102 выпадкі захворваньня каранавірусам новага тыпу. 93 чалавекі памерлі, 97 паправіліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG