Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўзбэкістане ўвялі буйныя штрафы за абразу пацыентаў з каранавірусам


uzbekistan -covid-19
uzbekistan -covid-19

Ва Ўзбэкістане ўвялі адказнасьць за абразу пацыентаў, якія перахварэлі на COVID-19 або знаходзяцца на карантыне, паведамляе ўзбэцкая служба Радыё Свабода са спасылкай на афіцыйны тэлеграм-канал апэратыўнага штабу пры кабінэце міністраў.

За замах на гонар і годнасьць пацыентаў, якія перахварэлі на каранавірусную інфэкцыю або знаходзяцца на карантыне, а таксама за пашырэньне зьвестак аб іхным асабістым жыцьці пагражае адміністрацыйны штраф памерам да 9 мільёнаў сумаў (930 даляраў).

За паўторнае парушэньне прадугледжаны штраф памерам 22,3 мільёна сумаў (2330 даляраў), або 300 гадзін абавязковых грамадзкіх работ, або да 2 гадоў папраўчых работ.

Калі незаконнае раскрыцьцё інфармацыі пра асабістае жыцьцё пацыентаў з каранавірусам прывядзе да сур’ёзных наступстваў, правапарушальнікам будзе пагражаць штраф памерам 44,6 мільёна сумаў (4660 даляраў), або да 360 гадзін абавязковых грамадзкіх работ, або да 3 гадоў абмежаваньня або пазбаўленьня волі.

Напярэдадні ва Ўзбэкістане ад каранавіруснай інфэкцыі памёр чацьвёрты пацыент. Як паведаміла Міністэрства аховы здароўя краіны, гэта 59-гадовая жыхарка Язьяванскага раёну Фэрганскай вобласьці, якая ў сакавіку вярнулася з Саудаўскай Арабіі пасьля выкананьня малога хаджу. Усе апошнія 12 дзён яна была на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Паводле апошніх зьвестак Міністэрства аховы здароўя, колькасьць выяўленых выпадкаў заражэньня каранавірусам ва Ўзбэкістане дасягнула 767. Паправіліся 66 грамадзян, цяпер яны праходзяць курс рэабілітацыі пасьля лячэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG