Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеці дыктатараў. Карымаву асудзілі на 13 гадоў і 4 месяцы турмы


Гульнара Карымава, архіўнае фота.
Гульнара Карымава, архіўнае фота.

Ташкенцкі гарадзкі суд па крымінальных справах завяршыў разгляд па справе дачкі былога прэзыдэнта Узбэкістану Гульнары Карымавай і яе хаўрусьнікаў. Карымаву асудзілі на 13 гадоў і 4 месяцы пазбаўленьня волі, паведамляе Вярхоўны суд краіны.

Тэрмін адбыцьця пакараньня будзе лічыцца з 21 жніўня 2015 году.

Новы судовы працэс па справе Карымавай пачаўся ў Ташкенце 8 студзеня, ён праходзіў у закрытым рэжыме. Гэтым разам Карымаву і некалькіх іншых асобаў абвінавачвалі ў тым, што яны " у складзе злачыннай супольнасьці зьдзейсьнілі злачынствы, зьвязаныя з вымагальніцтвам, крадзяжом бюджэтных сродкаў і легалізацыяй злачынных даходаў у замежных краінах«.


У 2017 годзе, пасьля сьмерці Іслама Карымава, яго старэйшую дачку Гульнару Карымаву асудзілі ва Ўзбэкістане на 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яе вінаватай ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў, крадзяжах, вымагальніцтве і зьнішчэньні дакумэнтацыі афшорных кампаній.

  • Справы ва Ўзбэкістане на дачку прэзыдэнта былі заведзеныя пасьля таго, як яна стала фігуранткай аналягічных крымінальных справаў аб карупцыі і адмываньні сродкаў у ЗША і некалькіх краінах Эўропы. Паводле сьледзтва, Карымава атрымала каля $ 1 млрд хабараў ад тэлекамунікацыйных і іншых кампаній наўзамен на гарантаваную выдачу ліцэнзій на мабільную сувязь ва Ўзбэкістане.
  • Пазьней яна і яе набліжаныя вывелі гэтыя грошы за мяжу праз афшорныя кампаніі і купілі на іх больш за дзесятак віл і іншых аб’ектаў нерухомасьці ў розных рэгіёнах сьвету.
  • Частка выведзеных грошай — каля $ 555 млн — была знойдзена на рахунках у Швайцарыі. Яшчэ каля $ 200 млн — на рахунках у іншых краінах. Зараз улады Узбэкістану спрабуюць вярнуць гэтыя грошы ў краіну.
  • Пасьля першага прысуду Карымава некаторы час жыла пад хатнім арыштам, але ў сакавіку 2019 года яе адправілі ў калёнію ў Ташкенцкай вобласьці, абвінаваціўшы ў «злосным» парушэньні ўмоваў знаходжаньня пад вартай. Сама Карымава і яе дачка сьцьвярджалі, што ўмоваў арышту не парушалі. Неўзабаве пасьля гэтага на яе была заведзеная другая крымінальная справа.
  • У сьнежні 2017 году Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла Карымаву ў санкцыйны сьпіс па «глябальнага закону Магніцкага». Па дадзеных Мінфіна ЗША, Карымава «узначальвала магутны сындыкат арганізаванай злачыннасьці, які прыцягваў дзяржаўныя субʼекты да экспрапрыяцыі бізнэсу, манапалізаваў рынкі, патрабаваў хабар» і займаўся «вымаганьнямі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG