Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыю «Дом бяз гвалту» правядуць у Менску онлайн


Хатні гвалт. Беларуская ініцыятыва «Маршыруй, дзетка» правяла акцыю супраць хатняга гвалту над жанчынамі ў Дзень правоў чалавека | ВС

У Менску мерапрыемствы штогадовай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дом бяз гвалту» будуць праходзіць онлайн, каб зьнізіць рызыку пашырэньня каранавіруснай інфэкцыі. Пра гэта паведамілі агенцтву БЕЛТА ў Менскім гарадзкім цэнтры сацыяльнага абслугоўваньня сям’і і дзяцей.

Акцыя будзе праходзіць ад 13 да 24 красавіка. Яе мэта — зьвярнуць увагу людзей на праблему хатняга гвалту і разам супрацьдзейнічаць ёй.

У згаданыя дні цэнтар будзе разьмяшчаць на сваім сайце і ў сацыяльных сетках тэматычныя матэрыялы (рэкамэндацыі псыхолягаў, рэальныя гісторыі ахвяраў хатніх агрэсараў і іншае). Таксама будуць паказаныя адрасы установаў і арганізацыяў, якія дапамагаюць пацярпелым ад гвалту ў сям’і. Для псыхолягаў і спэцыялістаў будуць карысныя онлайн-сэмінары па працы з праблемнымі сем’ямі, ахвярамі і агрэсарамі. Тэматычныя сустрэчы ў офлайн-рэжыме праводзіцца ня будуць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG