Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Калінінградзе судзяць за «спробу далучыць рэгіён да ЭЗ»


Аляксандар Аршулевіч
Аляксандар Аршулевіч

У Калінінградзе пракуратура запатрабавала рэальных тэрмінаў для ўдзельнікаў нацыяналістычнай манархічнай арганізацыі «Балтыйскі авангард расейскага супраціву» (БАРС). Абвінавачаным пагражае ад 6 да 10 гадоў калёніі. Пра гэта паведамляе «Медиазона» са спасылкай на адвакатаў Дзьмітрыя Дзінзэ і Міхаіла Ўварава.

Паводле вэрсіі сьледзтва, удзельнікі арганізацыі зьбіраліся захапіць уладу ў рэгіёне і далучыць Калінінградзкую вобласьць да Эўразьвязу. Двух маладых людзей абвінавацілі ва ўдзеле ў арганізацыі. Яшчэ аднаго абвінавачанага — у стварэньні экстрэмісцкай суполкі. Чацьвёртага падазраванага абвінавачваюць у захоўваньні зброі і выбухоўкі. Страйкбольныя трэніроўкі, якія праводзілі абвінавачаныя, у ФСБ палічылі «адпрацоўкай захопу ўлады», нагадвае Север.Реалии.

Абвінавачаньне запатрабавала прызначыць Аляксандру Аршулевічу пакараньне ў выглядзе 10 гадоў калёніі, Аляксандру Мамаеву і Ігару Іванову — па 7 гадоў калёніі. Мікалаю Сянцову запатрабавалі шэсьць гадоў калёніі-пасяленьня. Сваю віну абвінавачаныя катэгарычна адмаўляюць і лічаць справу сфабрыкаванай. Лідэр арганізацыі Аршулевіч настойвае, што Мамаеў і Сянцоў у арганізацыі нават не былі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG