Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія манархісты заклікалі вярнуць Калінінграду старую назву. Іх абвінавацілі ў тэрарызьме


"Русский Марш вопреки Новороссии: или Кёнигсберг как форпост Белой идеи в России", митинг 07 ноября 2014 года

У Калінінградзе працягваецца сьледзтва па справе групы БАРС («Балтыйскі авангард рускага супраціву») — гэта рух манархістаў-маргіналаў, пасьлядоўнікаў Рускай праваслаўнай царквы за мяжой.

Іх абвінавачваюць у спробе зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу з мэтай далучыць Калінінградзкую вобласьць да Эўразьвязу.

Па гэтай справе чацьвёра калінінградцы ўжо два зь лішнім гады сядзяць у адзіночных камэрах СІЗА. Сьпярша ім ставілі ў віну экстрэмісцкі артыкул, але затым яго перакваліфікавалі на тэрарызм. Арыштаваныя пры гэтым скардзяцца на цяжкія ўмовы ўтрыманьня пад вартай.

Аляксандра Аршулевіча, лідэра БАРС, абвінавачваюць у арганізацыі тэрарыстычнай супольнасьці, астатніх — ва ўдзеле ў гэтай супольнасьці.

Аляксандар Аршулевіч
Аляксандар Аршулевіч

Чальцы «Балтыйскага авангарду рускага супраціву» ўдзельнічалі ў мірных акцыях у падтрымку палітвязьняў, супраць карупцыі, арганізоўвалі «Рускія маршы». Разважалі пра манархіі і веры — усе ўдзельнікі зьяўляюцца прыхаджанамі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой. Яны называлі сябе рускімі нацыяналістамі і выступалі за вяртаньне Калінінграду імя Кэнігсбэрг.

«Мэмарыял» прызнаў чальцоў БАРС вязьнямі сумленьня. Ім пагражае да дзесяці гадоў пазбаўленьня волі, а Аляксандру Аршулевічу як арганізатару тэрарыстычнай супольнасьці — да пажыцьцёвага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG