Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы патрабуюць аднавіць адлічаную студэнтку, якая дамагалася карантыну


Лізавета Пракопчык агітуе за дыстанцыйнае навучаньне

Праваабарончы цэнтар «Вясна» накіраваў зварот на адрас рэктаркі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальлі Баранавай з нагоды адлічэньня студэнткі гэтай навучальнай установы Лізаветы Пракопчык.

«Выказваем заклапочанасьць у сувязі з адлічэньнем студэнткі МДЛУ Лізаветы Пракопчык з прычыны яе актыўнай грамадзкай пазыцыі, накіраванай на ўвядзеньне ва ўнівэрсытэце дыстанцыйнага навучаньня з-за распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі», — гаворыцца ў звароце.

Праваабаронцы лічаць, што важна ўлічваць кантэкст, у якім адбылося адлічэньне студэнткі. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя аб’явіла пандэмію ў сувязі з распаўсюдам каранавіруснай інфэкцыі і заклікала дзяржавы ажыцьцяўляць прафіляктычныя меры. Беларусь не зачыняе навучальныя ўстановы на карантын, ня ўводзіць дыстанцыйнае навучаньне студэнтаў.

Лізавета Пракопчык мела да гэтага шэраг захворваньняў (запаленьне лёгкіх, бранхіт), яе дзеяньні былі прадыктаваныя клопатам пра сваё здароўе. Адпаведна, прычына пропуску заняткаў павінна быць прызнаная ў гэтым выпадку паважнай, а спагнаньне адмененае як незаконнае, заяўляюць праваабаронцы.

«Вясна» заклікае аднавіць дзяўчыну ў правах студэнткі Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту. Праваабаронцы зьбіраюцца праінфармаваць міжнародную супольнасьць пра парушэньне установай нормаў Балёнскага працэсу і перасьлед актывісткі, якая бароніць правы студэнтаў падчас эпідэміі каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG