Тэлеканал «Настоящее время» сабраў шэраг выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі пра пандэмію каранавірусу.
Лукашэнка спачатку запэўніваў, што «ніякіх вірусаў» у Беларусі няма. Потым заяўляў, што «ўсіх выратуем». Потым пачаў казаць, што тых, хто хворых у краіне «мізэр». Потым — што людзей больш за 80 гадоў і «135 кг вагой» выратаваць было цяжка, а «вірус атакуе слабых». І, нарэшце, што «галоўнае — эканоміка».