Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз уводзіць мыты на амэрыканскія запальніцы і фурнітуру


Эўразьвяз уводзіць мыты на запальніцы і мэблевую фурнітуру з ЗША. Пра гэта заявіла Эўрапейская камісія. Абмежаваньні – крок у адказ на падвышэньне амэрыканскіх тарыфаў на ўвоз некаторых вырабаў са сталі і алюмінію ў Злучаныя Штаты. Яны ўступілі ў дзеяньне 8 лютага. Пад абмежаваньні трапілі, у прыватнасьці, цьвікі, сашчэпкі, дрот і кабэлі эўрапейскай вытворчасьці.

Прадстаўнік Эўракамісіі падкрэсьліў, што ва ўмовах пандэміі каранавірусу ЭЗ чакае ад партнэраў адмены несправядлівых пошлін, у тым ліку на сталь і алюміній.

ЗША ўвялі дадатковыя мыты на сталь і алюміній зь іншых краін увесну 2018 году. Брусэль тады ў адказ увёў пошліны на матацыклы Harley-Davidson, адзеньне Levi Strauss і віскі з ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG