Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі зарэгістравалі партыю стваральніка гульні World of Tanks


Вячаслаў Макараў
Вячаслаў Макараў

Фэдэральная падатковая служба Расеі па распараджэньні Міністэрства юстыцыі Расеі афіцыйна зарэгістравала палітычную Партыю прамой дэмакратыі, якую заснаваў і ўзначаліў адзін са стваральнікаў гульні World of Tanks Вячаслаў Макараў.

Гэта адбылося яшчэ 1 красавіка, гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.

З гэтага моманту, па словах Макарава, партыя пачынае падрыхтоўку да рэгіянальных выбараў. Партыя створыць сайт і дадатак з адкрытым дыялёгам па любых тэмах, якія павінна рэгуляваць палітычная сіла, гаворыцца ў паведамленьні.

У Вячаслава Макарава ёсьць грамадзянства Кіпра, і ў Дзярждуму ён вылучацца ня можа.

Беларуская кампанія Wargaming, якой належыць World of Tanks, «даўно перастала быць проста распрацоўшчыкам гульняў» і «валодае уплывам, які далёка выходзіць за рамкі сфэры IT», спансіруючы патрыятычныя мерапрыемствы ў Расеі і Беларусі.

Wargaming — выдавец і распрацоўшчык гульняў. У 2016 годзе капіталізацыю кампаніі ацанілі ў $ 1,5 млрд. Яна зарэгістраваная на Кіпры, там жа знаходзіцца штаб-кватэра кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG