Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парушальнікаў самаізаляцыі ў Беларусі могуць прымусова шпіталізаваць


Ілюстрацыйнае фота

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваная сумесная пастанова Міністэрства аховы здароўя, МУС і Дзяржаўнага памежнага камітэту № 27/73/4 ад 2 красавіка, якая датычыцца забесьпячэньня абавязковай 14-дзённай самаізаляцыі тых, хто прыбыў у Беларусь з краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі каранавірусу.

Паводле яе, МУС на падставе дадзеных Памежнага камітэту аб перасячэньні мяжы будзе фармаваць сьпісы тых, хто прыбылі з краінаў, дзе рэгіструюцца выпадкі COVID-19, перадаваць іх у Міністэрства аховы здароўя, а адтуль — у галоўныя ўпраўленьні выканкамаў па ахове здароўя і тэрытарыяльныя цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі. Апошнія павінны кантраляваць выкананьне самаізаляцыі.

Калі той, хто мусіў самаізалявацца, адсутнічае па месцы рэгістрацыі або знаходжаньня, ці парушае правілы самаізаляцыі, цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі разам з МУС будуць шукаць чалавека. А калі знойдуць змогуць, у выпадку неабходнасьці, прымусова шпіталізаваць у адпаведнасьці з артыкулам 14 закону «Аб папярэджаньні распаўсюджваньня захворваньняў, якія ўяўляюць небясьпеку для здароўя насельніцтва, вірусу імунадэфіцыту чалавека».

Паводле пастановы ураду ад 25 сакавіка, у Беларусі для тых, хто вярнуўся ў Беларусі з краінаў, дзе пацьверджаньня выпадкі заражэньня каранавірусам, уведзеная абавязковая самаізаляцыя на працягу 14 дзён. Міністэрства аховы здароўя ўжо зацьвердзіла правілы самаізаляцыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG