Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі з каранавірусам шпіталізавалі трэнэра СДЮШАР, дзе раней зафіксавалі першы ў рэгіёне выпадак COVID-19


Абласны анкалягічны шпіталь у Гомлі перапрафілявалі для прыёму кантактных асобаў з хворымі на каранавірус

У Гомлі дыягнаставалі каранавірус у трэнэра зь дзіцячай спартовай школы № 4. Як стала вядома Свабодзе ад крыніцы, блізкай да гэтай установы, трэнэр у акрабатыцы 1972 году нараджэньня ня быў за мяжой.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Цяпер ён у інфэкцыйным шпіталі. «Кантактных асобаў» — іншых трэнэраў школы ў гімнастыцы і акрабатыцы, якія займаліся ў той жа залі, завезьлі ў шпіталь на вуліцы Цыялкоўскага. Там было аддзяленьне анкалягічнага дыспансэру, якое цяпер перапрафілявалі пад інфэкцыйнае.

Цэнтральны ўваход аддзяленьня абласнога анкалягічнага шпіталю на вуліцы Цыялкоўскага зачынены. На дзьвярах абвесткі: «Шпіталізацыя забаронена», «Наведваньні забаронены».

З бакавога ўваходу ля шлягбауму дзяжурыць супрацоўнік АМАП. «Сюды праходзіць нельга. Тут анкалягічных лекараў няма — толькі «кантактныя».

11 сакавіка ў Гомлі быў зафіксаваны першы выпадак COVID-19 — у 20-гадовага акрабата з гэтай жа спартовай школы, які вярнуўся са спаборніцтваў у Партугаліі. 20-гадовага спартоўца Аляксея З. ужо выпісалі з інфэкцыйнага шпіталя, як і ягоных «кантактных асобаў», у якіх не знайшлі каранавірусу.

СДЮШАР № 4 не закрылі на карантын.

Атрымаць апэратыўнага камэнтару ў Гомельскім аблвыканкаме Свабодзе не ўдалося.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG