Lamborghini запускае вытворчасьць мэдыцынскіх масак

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Італьянская аўтамабільная кампанія Automobili Lamborghini пераабсталюе некалькі цэхаў, каб вырабляць хірургічныя маскі і мэдыцынскія шчыткі для шпіталяў Балёньні. Заява апублікаваная на сайце кампаніі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Кампанія плянуе выпускаць па адной тысячы масак і па 200 мэдыцынскіх шчыткоў за дзень.

Раней модны дом Armani заявіў, што пераабсталюе свае заводы ў Італіі і пачне шыць аднаразовыя халаты для лекараў, якія працуюць з пацыентамі з COVID-19.

Колькасьць выяўленых выпадкаў заражэньня каранавірусам у Італіі складае звыш 105 тысяч.

​
XS
SM
MD
LG