Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фанаты футбольнага клюбу «Нёман» заклікалі прыпыніць беларускі чэмпіянат


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Чэмпіянат Беларусі ў футболе да гэтага часу не спынілі, нягледзячы на эпідэмію каранавірусу. Гэтаму дзівяцца, над гэтым сьмяюцца, гэта трансьлююць там, дзе раней і ня думалі трансьляваць. А фанаты горадзенскага «Нёмана» зьвярнуліся да ўсіх беларускіх заўзятараў, паведамляе Tut.by.

«Мы, заўзятары ФК «Нёман», хочам зьвярнуцца да ўсіх актыўных заўзятараў краіны. Мы ўсьведамляем, што нам „хтосьці хлусіць“, і праз складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў краіне мы перастаём наведваць хатнія і выязныя матчы нашай каманды.

Гэта рашэньне няпростае, нам складана пакінуць каманду без падтрымкі, але сёньня галоўнае — здароўе нашых грамадзян. Мы заклікаем усе фанацкія рухі Беларусі да гэтага. Давайце застанемся дома, зьнізім рызыкі, зьвязаныя з распаўсюджваньнем каранавірусу, абаронім сябе і сваіх блізкіх.

Мы таксама заклікаем АБФФ пад кіраўніцтвам Базанава нарэшце набрацца сьмеласьці і прыпыніць чэмпіянат, як гэта зрабілі ва ўсім сьвеце.

Зычым усім здароўя, не хварэйце! Беражыце сябе і сваіх блізкіх!»

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG