Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі хакейны трэнэр: Нязломная Беларусь? Трагікамэдыя!


Калі вы адчуеце голад на хакей у цяперашнім спартовым вакуўме, у вас ёсьць адзіны варыянт: уключыць трансьляцыю беларускай лігі, піша сёньня чэскае выданьне idnes.cz.

Усе астатнія спаборніцтвы ў сьвеце адмененыя альбо перапыненыя з прычыны каранавірусу, i толькі адна ўсходнеэўрапейская краіна на чале з дыктатарам Лукашэнкам працягвае займацца спортам. Ды яшчэ і з гледачамі. «Іх падыход зьдзіўляе», — кажуць чэскія хакеісты, якія працавалі ў Беларусі, зь якімі пагаварылі журналісты выданьня

Былы трэнэр Марэк Сікара два сэзоны кіраваў менскім «Дынама» ў КХЛ, пасьля чаго працаваў у клюбе кансультантам. Нападнік Збынек Іргл тры гады гуляў за тую самую каманду, перш чым вырашыў вярнуцца ў чэскую экстралігу. Абодва маюць што расказаць пра Беларусь. І абодва дзівяцца таму, што цяпер адбываецца ў гэтай краіне.

Тым часам як спартовыя спаборніцтвы ва ўсім сьвеце былі «замарожаныя» з прычыны каранавірусу, у беларусаў усё працягваецца, у тым ліку галоўныя футбольныя і хакейныя спаборніцтвы.

«Гэта мяне зьдзівіла. Гэта амаль трагікамічна. Мы тут чуем пра каранавірус дваццаць чатыры гадзіны на дзень, потым увечары ўключаем навіны і бачым беларускую футбольную лігу», — сказаў Сікара.

«На жаль, кожная дзяржава сама вырашае, як дзейнічаць у цяперашняй сытуацыі. Мы бачылі нешта падобнае ў выпадку з Ангельшчынай, якая спачатку таксама нічога не рабіла, але потым увяла меры. Нешта падобнае адбываецца цяпер у Беларусі, і там таксама да гэтага дойдзе, — мяркуе Іргл і дадае: Магчыма, яны маюць ня так шмат тэстаў. Або ня хочуць мець. Так выглядае».

Афіцыйных дадзеных аб барацьбе з пандэміяй у Беларусі няма, але Tut.by прапануе статыстыку, паводле якой на 25 сакавіка ў краіне прайшлі тэсты 23 тысячы чалавек (прыблізна гэтулькі ж, колькі ў Чэхіі). Пакуль беларусы налічылі 86 пацьверджаных выпадкаў (амаль 1500 у Чэхіі), 29 чалавек ужо вылечыліся ад COVID-19.

«Але пытаньне ў тым, ці гэта праўда. У гэтых краінах з тэхнікай заўсёды былі праблемы, — кажа Сікара. «Але я не хацеў бы іх недаацэньваць, людзі ў Беларусі не дурныя. Менавіта таму мяне бянтэжыць, што там гэтыя фарсуны працягваюць гуляць у футбол, хакей. Я падумаў: халера, што ж гэта значыць? Ці сапраўды яны такія легкадумныя?»

У Беларусі пачаўся новы сэзон найвышэйшай футбольнай лігі, хакейная ліга завяршыла паўфіналы, а ў пятніцу менскае «Юнацтва» і «Салігорск» пачнуць сэрыю матчаў за чэмпіёнскі тытул. Што рэкамэндуе прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ў барацьбе з пандэміяй? Піць гарэлку, працаваць у полі.

«Невядома, ці не было гэта вырвана з кантэксту, або можа гэта быў жарт. Але гэта, безумоўна, нельга недаацэньваць», — заклікае Іргл. «Лукашэнка непрадказальны. Раіць гарэлку, трактар і — араць... Я сапраўды не ведаю, што пра гэта думаць», — дадае Сікара.

Ці сапраўды беларусы такія нядбайныя? «Калі параўноўваць з расейцамі, дык тыя агрэсіўныя, рашучыя. А беларусы, наадварот, больш павольныя, спакойныя, асьцярожныя. Пускаюць усё на самацёк. Можа, гэта ўсё адгэтуль», — тлумачыць Сікара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG