Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць затрыманага рэдактара «Ежедневника» завялі крымінальную справу за хабар


Сяргей Сацук

Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю завёў крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара дзелавога выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука. Паводле прэс-службы Дэпартамэнту, Сацук узяў 5000 даляраў хабару за падрыхтоўку публікацыі.

Што здарылася?

Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дяржкантролю 25 сакавіка пад Менскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазьней стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару паўторна, альбо шляхам вымаганьня, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасьля допыту ў ДФР журналіста зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

26 сакавіка фінансавая міліцыя правяла ў офісе «Ежедневника» ператрус, канфіскавалі дакумэнты. Родныя і калегі Сацука зьвязваюць затрыманьне зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Напярэдадні «Эўрарадыё» апублікавала ліст, які Сацук прасіў агучыць у выпадку свайго арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG