Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дактары Капыльскай лякарні будуць жыць на працы


Ілюстрацыйнае фота

Дактары Капыльскай лякарні знаходзяцца на двухтыднёвым карантыне, яны будуць жыць на працы. Пра гэта «Нашай ніве» паведаміў галоўны доктар Капыльскай раённай лякарні Сяргей Пацяйковіч. Ён патлумачыў, што гэта робіцца ў мэтах прафіляктыкі.

Пры гэтым Пацяйковіч зазначыў, што ня ўсе дактары знаходзяцца на карантыне. Пра сытуацыю з каранавірусам галоўны лекар шпіталя адмовіўся гаварыць.

29 сакавіка мэдработнікі ў касьцюмах спэцабароны наведваліся ў хаты жыхароў Новых Доктаравічаў, Доктаравічаў і Вуглоў. Пасьля гэтага некалькіх чалавек забралі ва ўстановы Менску, Барысава і Капыля.

Капыльская раённая лякарня да 20 красавіка спыніла плянавыя мэдыцынскія агляды. Сайт мясцовай раённай газэты «Слава працы» нічога не паведамляе пра сытуацыю з каранавірусам у рэгіёне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG