Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20 тысяч брытанскіх лекараў-пэнсіянэраў вяртаюцца на працу для барацьбы з каранавірусам


Борыс Джонсан

Прэм’ер-міністар Борыс Джонсан паведаміў, што 20 тысяч брытанскіх лекараў і мэдсясьцёр, якія знаходзіліся на пэнсіі, вярнуліся на працу, каб дапамагчы ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу.

Пра гэта ў распаўсюджаным у панядзелак відэароліку заявіў кіраўнік ураду, які сам знаходзіцца на самаізаляцыі пасьля таго, як у яго пацьвердзілася COVID-19.

«20 тысяч супрацоўнікаў нацыянальнай сыстэмы аховы здароўя вяртаюцца ў строй — лекары і мэдсёстры, і гэта выдатна», — сказаў Джонсан.

Па дадзеных, апублікаваных 28 сакавіка, у Злучаным Каралеўстве было пацьверджана амаль 20 тысяч выпадкаў заражэньня новым каранавірусам, 1 228 чалавек памерлі.

23 сакавіка ў мэтах барацьбы з распаўсюджваньнем новага каранавірусу ў Вялікай Брытаніі ўведзены карантын. Людзям забаронена пакідаць свае дамы бяз крайняй неабходнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG