Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гатунак нафты WTI абваліўся ніжэй за 20 даляраў за барэль упершыню за 18 гадоў


Нафта і грошы
Нафта і грошы

На біржы ў Лёндане цана ф’ючэрса на нафту аднаго з гатункаў апусьцілася ніжэй за 20 даляраў за барэль. Гэта здарылася ўпершыню ад 2002 году.

30 сакавіка цана на нафту маркі WTI патаньнела на 8,5% і склала 19,48 даляра за барэль.

Кошт ф’ючэрса на марку Brent з пастаўкай у чэрвені на адкрыцьці таргоў на біржы ICE упаў на 7,92%, да 23,01 даляра за барэль.

Нафтавыя цэны падаюць на фоне навінаў аб росьце ахвяраў каранавірусу і нявырашаных супярэчнасьцяў паміж краінамі – экспартэрамі нафты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG