Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рынку ЗША зафіксавалі адмоўныя цэны на нафту


Агенцтва Bloomberg паведаміла, што на амэрыканскім рынку попыт на нафту апусьціўся да такога ўзроўню, што некаторыя вытворцы гатовыя плаціць за разгрузку нафтасховішчаў.

Так, напрыклад, амэрыканская кампанія Wyoming Asphalt Sour паведаміла пра гатоўнасьць плаціць 19 цэнтаў за кожны барэль сырой нафты, які вывезуць зь яе сховішча, каб пазьбегнуць прыпыненьня здабычы. Гэты гатунак нафты вельмі складана апрацоўваць з прычыны вялікай колькасьці дамешкаў, таму яго цана ніжэйшая, чым у эталонных Brent і WT, а праз аддаленасьць радовішчаў ад марскіх партоў яго складана транспартаваць спажыўцам.

Акрамя таго, некаторыя маркі цяпер прадаюць нафту ніжэй за 10 даляраў за барэль: так, напрыклад, Oklahoma Sour прадаецца за 6,75 даляра за барэль, а Wyoming Sweet — па чатыры даляры.

З прычыны эканамічнага спаду ў сувязі з пандэміяй каранавірусу падае і попыт на нафтапрадукты, а прадпрыемствы зьмяншаюць аб’ёмы перапрацоўкі. Гэта змушае частку прадаўцоў зьніжаць цэны на нафту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG