Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскву пастанавілі закрыць на карантын


У Маскве ўводзяць абавязковы рэжым самаізаляцыі для ўсіх жыхароў, пачынаючы з панядзелка, паведаміў мэр гораду Сяргей Сабянін.

Пакідаць жытло дазваляецца толькі ў выпадках:

  • звароту па экстраную мэдычную дапамогу і іншай непасрэднай пагрозы жыцьцю і здароўю,
  • паездак на працу, калі вы абавязаны хадзіць на працу,
  • закупаў у найбліжэйшай краме або аптэцы,
  • выгулу хатніх жывёл на адлегласьці ня больш за 100 мэтраў ад месца пражываньня,
  • неабходнасьці вынесьці бытавое сьмецьце.

«Найбліжэйшымі днямі — пасьля правядзеньня тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў — выходзіць можна будзе пры наяўнасьці спэцыяльнага пропуску, выдадзенага ў парадку, устаноўленым урадам Масквы», — паведамляецца на сайце Сабяніна.

Новы рэжым не абмяжоўвае правы грамадзянаў прыяжджаць у горад або выяжджаць зь яго, гаворка ідзе пра тое, што нельга будзе бяз важкай прычыны перасоўвацца па горадзе, ўдакладняецца на сайце мэра.

Знаходзячыся на вуліцах, у крамах, на транспарце і ў іншых грамадзкіх месцах грамадзяне абавязаны захоўваць фізычную дыстанцыю ад іншых людзей ня менш за 1,5 мэтра. Выключэньне — толькі паездкі на таксі.

Крамы, аптэкі і любыя іншыя арганізацыі абавязаны забясьпечыць захаваньне дыстанцыі, у тым ліку нанесьці спэцыяльную разьметку і ўвесьці рэжым допуску і знаходжаньня ў будынках і на прылеглай тэрыторыі.

Маскоўскія ўлады таксама увядуць рэгіянальную кампэнсацыйную выплату беспрацоўным. Агульны памер дапамогі па беспрацоўі і новай выплаты складзе 19 500 рублёў у месяц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG