Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім спартоўцам забаранілі выяжджаць за мяжу на спаборніцтвы і зборы


Заўзятары на футбольным матчы ў Жодзіне 27 сакавіка. Беларусь адзінай у Эўропе не спыніла футбольны чэмпіянат

Тэрмін дзеяньня забароны ня вызначаны.

«Першы "маяк" — 6 красавіка, але рашэньне будзе прымацца зыходзячы з сытуацыі», — паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Ўладзімер Несьцяровіч.

Паводле міністэрства, на 26 сакавіка на замежных вучэбна-трэніровачных зборах знаходзілася каля 100 беларускіх атлетаў. «Мінспорту прыкладае ўсе намаганьні, каб яны ў найбліжэйшыя дні вярнуліся на радзіму і не забалелі», — пісалася ў апублікаваным у той жа дзень прэс-рэлізе.

Савет міністраў абмежаваў да 6 красавіка правядзеньне ў Беларусі культурна-масавых, спартовых і навуковых мерапрыемстваў зь міжнародным удзелам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG