Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У доме і ў суседзяў Сяргея Сацука таксама прайшлі вобшукі

абноўлена

Вобшук у офісе дзелавога выданьня «Ежедневник»

Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю 27 сакавіка правялі вобшукі ў прыватным доме галоўнага рэдактара дзелавога выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука, а таксама ў ягоных суседзяў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў са спасылкай на дачку Сацука Ганну.

Як сказала Ганна Сацук, вобшук праходзіў каля гадзіны. Супрацоўнікі ДФР забралі розныя дакумэнты і тэхніку, сярод іх працоўны ноўтбук і пляншэт дачкі рэдактара.

«Я вельмі прасіла іх не канфіскоўваць маю тэхніку, бо я застаюся фактычна без магчымасьці працаваць. З прычыны каранавірусу кампанія, у якой я працую, перавяла нас на працу з дому. Напярэдадні вечарам я на ўсялякі выпадак аднесла свой працоўны ноўтбук і пляншэт нашым суседзям, але ў іх таксама прайшоў вобшук, і тэхніку канфіскавалі», — сказала дачка журналіста.

Што здарылася?

Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дяржкантролю 25 сакавіка пад Менскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазьней стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару паўторна, альбо шляхам вымаганьня, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасьля допыту ў ДФР журналіста зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна.

26 сакавіка фінансавая міліцыя правяла ў офісе «Ежедневника» ператрус, канфіскавалі дакумэнты. Родныя і калегі Сацука зьвязваюць затрыманьне зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Напярэдадні «Эўрарадыё» апублікавала ліст, які Сацук прасіў агучыць у выпадку свайго арышту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG