Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80 год мастаку Аляксею Марачкіну


Аляксеей Марачкін на прэс-канфэрэнцыі арганізатараў пратэсту супраць інтэграцыі ў Менску. 2019 год.

Падзеі 30 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі​.

Дата дня

80 год з дня нараджэньня мастака Аляксея Марачкіна.

Аляксей Марачкін (творчы псэўданім Алесь Мара) нарадзіўся 30 сакавіка 1940 году ў вёсцы Папоўшчына (цяпер Новая Слабада) Чэрыкаўскага раёну на Магілёўшчыне. Скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут і Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Сябра Саюзу мастакоў. Заснавальнік мастацкай суполкі «Пагоня», сябра аргкамітэту Беларускага Народнага Фронту. У 1989 годзе адмовіўся ад званьня заслужанага мастака БССР. Аўтар цыклю працаў на актуальныя грамадзка-палітычныя тэмы, неаднаразова ягоныя крытычныя творы здымаліся з выставаў.​

30 сакавіка 1689 году быў пакараны сьмерцю філёзаф Казімер Лышчынскі. Лышчынскі напісаў трактат «Аб неіснаваньні Бога», за які і быў абвінавачаны ў атэізьме. Рукапіс трактату быў спалены, але на сёньняшні дзень вядома толькі пяць невялікіх фрагмэнтаў, знойдзеных у 1957 годзе.

Паштовая марка Беларусі з выявай Казімера Лышчынскага
Паштовая марка Беларусі з выявай Казімера Лышчынскага

​Таксама ў гэты дзень​

1971 — Леанід Брэжнеў у дакладзе на зьезьдзе абвясьціў пра стварэньне новай гістарычнай супольнасьці — савецкага народа.

1974 — у Радашковічах быў заснаваны завод мастацкай керамікі.

1995 — Аляксандр Лукашэнка афіцыйна ўнёс у Вярхоўны Савет прапанову правесьці рэфэрэндум аб зьмене дзяржаўнай сымболікі, скасаваньня статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і аб інтэграцыі з Расеяй.

2006 — у Варшаве пасьля разгону Плошчы-2006 была падпісаная Дэклярацыі аб стварэньні фонду дапамогі беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага.

У гэты дзень нарадзіліся

1746 — Францыска Гоя, гішпанскі мастак.

1888 — Ян Цеханоўскі, нацыянальны дзеяч Заходняй Беларусі і першы дырэктар Наваградзкай беларускай гімназіі.

​1940 — Аляксей Марачкін, мастак і грамадзкі дзеяч (у пашпарце дзень народзінаў пазначаны 10 сакавіка).

Мастак Аляксей Марачкін
Мастак Аляксей Марачкін

1956 — Хрысьціна Лялько, беларуская пісьменьніца.

У памяці

1767 — памёр Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры.

1983 — памерла Аўгіньня Каранеўская, дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG