Лідэр гурту Rammstein у рэанімацыі з падазрэньнем на COVID-19

абноўлена
Тыль Ліндэман на канцэрце Rammstein, архіўнае фота
Тыль Ліндэман на канцэрце Rammstein, архіўнае фота

Лідэр нямецкага мэтал-гурту Rammstein Тыль Ліндэман шпіталізаваны ў аддзяленьне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі адной зь лякарняў Бэрліну. Выданьне Bild паведаміла пра тое, што сьпявак інфікаваны каранавірусам.

АБНЎЛЕНА: На наступны дзень на афіцыйнай старонцы гурту ў Фэйсбуку паведамілі, што Ліндэману лепш, яго перавялі з рэанімацыі, а ягоны тэст на каранавірус быў адмоўным.

Яшчэ на мінулым тыдні ён даваў канцэрты з музычным праектам Lindemann, у якім грае разам зь лідэрам Pain, швэдам Пэтэрам Тэктгрэнам.

Нядаўна праект езьдзіў зь міжнародным турам, у тым ліку 4 сакавіка выступаў ў Менску. Фанаты падчас туру адзначылі, што музыкі праводзілі частку шоў у празрыстым плястыкавым шары — жартавалі, што гэта такая абарона ад каранавірусу.

Пра тэсты на COVID-19 у Пэтэра Тэктгрэна паведамленьняў не было. Тры дні таму музыка пісаў, што па завяршэньні туру некалькі дзён знаходзіўся дома.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

​
XS
SM
MD
LG