Урачыстасьці да «дня яднаньня народаў Беларусі і Расеі» 2 красавіка адмененыя праз каранавірус, паведаміла БелТА памочніца дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Алена Аўчарэнка.
Яна адзначыла, што ў сувязі са складанай эпідэміялягічнай сытуацыяй у Маскве забаронена праводзіць публічныя імпрэзы, таму ўрачысты сход арганізатары вымушаныя былі адмяніць.
Што тычыцца сьвяткаваньняў у Менску, то расейская дэлегацыя ня зможа трапіць у Беларусь — бо расейскую мяжу цяпер перасякаць складана, а па прыезьде трэба сыходзіць у самаізаляцыю. Таму беларускую частку таксама скасавалі.
Перанесеная на няпэўны тэрмін і прэс-канфэрэнцыя дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» Рыгора Рапоты.