Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абанэнтам А1 праз пандэмію каранавірусу далі бясплатны безьлімітны інтэрнэт


Ілюстрацыйнае фота

Тэлекамунікацыйная кампанія А1 вырашыла падтрымаць абанэнтаў у сувязі з распаўсюдам каранавінусу ў Беларусі. Ад 26 сакавіка да канца лета апэратар сотавай сувязі дасьць ім бясплатны безьлімітны доступ у інтэрнэт.

Доступ даюць на хуткасьці 512 кбіт/с — гэтага хопіць для чытаньня навінаў і прагляду фота, але наўрад ці для камфортнага прагляду відэа (хіба што ў якасьці 240p) або онлайн-гульняў.

Атрымаць гэтую паслугу могуць абанэнты з тарыфамі лінейкі «Камфорт» (у тым ліку архіўнымі), а таксама тарыфу «Стартавы». Каб падключыць бясплатны «анлім», трэба набраць USSD-код *135*7*1*2*1*1#выклік (для «Стартавага» код *135*7*4*1#, для архіўных тарыфаў лінеек «Камфорт» і «Камфорт+» код *135*7#). Таксама паслуга падключаецца праз мабільную праграму «Мой А1».

На іншых тарыфах таксама даюць бонусы — ад 200 Мб трафіку да «анліму» пры ўмове пераходу на актуальныя тарыфы.

Акрамя «анліму» на мабільны інтэрнэт абанэнтам (акрамя тарыфу «Стартавы») таксама даюць бясплатны доступ да відэасэрвісу VOKA — усёй бібліятэкі фільмаў і сэрыялаў, а таксама 30 папулярных тэлеканалаў.

Раней A1 зрабіў бясплатнымі тэлефанаваньні на «гарачыя лініі» Мінздароўя і тэлефанаваньні ў роўмінгу на «гарачыя лініі» амбасадаў і дыпляматычных прадстаўніцтваў Беларусі. Такі ж крок зрабіў Life:), таксама бясплатныя тэлефанаваньні ў роўмінгу на нумары амбасадаў даў МТС.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG