Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: у Беларусі і сьвеце сьвяткуюць Дзень Волі


Плякат на Дзень Волі — інтэрнэт-сьвяткаваньне БНР-102

Падзеі 25 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

Ад 1989 году гадоў у Менску і іншых гарадах Беларусі ладзяцца сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

25 сакавіка, у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода запрашае на жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.

Дзень Волі перанесьлі ў інтэрнэт. Як адзначыць БНР-102 праз стрым

Таксама ў гэты дзень

1949 – некалькі тысяч жыхароў Літвы дэпартаваныя ў Сібір.

1969 – створаны вакальна-інструмэнтальны ансамбаль «Лявоны» пад кіраўніцтвам Уладзімера Мулявіна.

1995 – Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

2006 – «паход Казуліна на Акрэсьціна»: пасьля мітынгу да Дня волі ў Купалаўскім сквэры былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандр Казулін заклікаў прысутных пайсьці да турмы на Акрэсьціна, дзе адбывалі пакараньне дзясяткі палітвязьняў, затрыманых пасьля выбараў і разгону намётавага мястэчка. Калёну зь некалькіх тысяч чалавек на пр. Дзяржынскага сустрэлі спэцаддзелы міліцыі, жорстка зьбілі і разагналі. Казулін быў затрыманы і асуджаны на пяць з паловай гадоў за «злоснае хуліганства і масавыя беспарадкі».

Колькасьць удзельнікаў і затрыманых на Дзень Волі ў папярэднія гады. ІНФАГРАФІКА

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG