Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ тры беларускія ВНУ падвысілі цэны навучаньня


БДУІР, архіўнае фота

У сакавіку 2020 году яшчэ тры беларускія ўнівэрсытэты падвысілі цану навучаньня — БДУІР, МДЛУ і БДПУ. Прыбаўка да цаны навучаньня склала ад 5 да 12 адсоткаў, паведамляе Tut.by.

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце інфарматыкі і радыёэлектронікі прыбаўка да цаны навучаньня склала ў сярэднім 5-7%, новыя цэны ўступаюць у сілу з 1 красавіка 2020 году.

Напрыклад, за год навучаньня першакурсьнікі факультэту кампутарнага праектаваньня павінны заплаціць 3200 беларускіх рублёў, факультэту кампутарных сыстэм і сетак — 3550 рублёў, гэтулькі ж — студэнты першага курсу факультэту інфармацыйных тэхналёгіяў і кіраваньня. Зьмена цэнаў залежыць ад формы і курсу навучаньня.

Раней пра пра павышэньне цэнаў навучаньня з 1 красавіка абвясьціў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. Год навучаньня для першакурсьнікаў ВНУ цяпер будзе каштаваць 3060 рублёў, для другакурсьнікаў — 3030, для студэнтаў трэцяга і чацьвёртага курсаў — 2980 рублёў. Як адзначаецца ў загадзе рэктара, павышэньне цэнаў зьвязана «са зьменай тарыфаў на камунальныя і транспартныя паслугі, выдаткаў на абслугоўваньне ўнівэрсытэту, на набыцьцё літаратуры і падпісных выданьняў, на набыцьцё і рамонт абсталяваньня, а таксама з памерам тарыфнай стаўкі першага разраду».

З 1 сакавіка павысіў цэны на навучаньне Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт. У сярэднім павышэньне склала 12%.

У лютым пра рост цэнаў на навучаньне абвясьцілі БДУ, БНТУ, БДЭУ і Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. Цана навучаньня ў БДУ павысілася ў сярэднім на 12%, у БНТУ — на 7%, у БДЭУ — на 3-5%, у Берасьцейскім унівэрсытэце імя Пушкіна — на 12%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG