Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны трэці дыстанцыйны супрацоўнік ня вернецца ў офіс, — дасьледаваньне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каранавірус прынясе рэвалюцыю, падобную на ўвядзеньне 8-гадзіннага працоўнага дня, — прагназуе дасьледчая кампанія Gartner. Пра вынікі дасьледаваньня піша Rzeczposlita.

Глябальны тэст дыстанцыйнай працы падчас каранавірусу прывядзе да таго, што значная частка кампаній і супрацоўнікаў будзе пастаянна пераходзіць на гэты рэжым працы. Па дадзеных дасьледчай кампаніі Gartner, да 30 адсоткаў людзей, якія падчас пандэміі перайшлі на адддаленую працу з дня ў дзень, могуць больш не вярнуцца да выкананьня сваіх абавязкаў у офісе кампаніі, асабліва на адкрытых пляцоўках кампаніі.

Дасьледаваньне паказвае, што з усіх супрацоўнікаў, якія могуць выконваць сваю працу дыстанцыйна, пакуль толькі каля 5 працэнтаў рабіла гэта. Экспэрты мяркуюць, што тэст дыстанцыйнай працы прынясе станоўчыя вынікі і пакажа яе перавагі.

На думку экспэртаў VMware, пастаўшчыка тэхналёгій для дыстанцыйнай працы, прысутнасьць супрацоўніка ў офісе не зьяўляецца сёньня гарантыяй яго эфэктыўнасці. Дасьледаваньні паказваюць, што вольны доступ да тэхналёгій і інструмэнтаў, якія выкарыстоўваюцца для выкананьня службовых абавязкаў, значна важнейшы.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

«Мэнэджэры будуць больш упэўненыя, што дыстанцыйныя супрацоўнікі — прадуктыўныя, і многія проста пачнуць аддаваць перавагу працы з дома», — прагназуе Браян Кроп, дырэктар па дасьледаваньнях у аддзеле кадраў Gartner.

Згодна зь яе апытаньнем, 800 мэнэджэраў па пэрсаналу, 88% кампаній рэкамэндавалі сваім супрацоўнікам аддаленую працу, і амаль усе (97%) прыпынілі камандзіроўкі, хоць амаль палова кампаній першапачаткова спрабавала перачакаць пандэмію, просячы супрацоўнікаў скарыстацца пратэрмінаваным адпачынкам або бальнічным лістом. Па словах Кропа, відавочна, што кампаніі імкнуцца выкарыстаць усе магчымыя варыянты, каб пазьбегнуць скарачэньня працоўных месцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG