Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70 турыстаў вярнуліся ў Беларусь, 300 іншаземцаў просяць падоўжыць беларускі «бязьвіз»


Турысты на даглядзе ў аэрапорце
Турысты на даглядзе ў аэрапорце

«Белавія» вывезла чартэрным рэйсам з маскоўскага аэрапорту Унукава 70 турыстаў, якія затрымаліся ў іншых краінах праз пандэмію COVID-19, паведамляе «​Інтэрфакс» са спасылкай на амбасаду Беларусі ў Маскве.

Чартэрным рэйсам у Менск, акрамя беларусаў, прыбылі грамадзяне Армэніі, Казахстану, Нідэрляндаў, Украіны. Цяперашні борт ужо трэці. Першы вывез 20 сакавіка з гэтага ж маскоўскага аэрапорту каля 100 чалавек, другі выканаў рэйс у ноч на 23 сакавіка з больш як 80 пасажырамі.

Расея да 1 траўня абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцаў, уключаючы грамадзян Беларусі. У беларускай дыпмісіі тлумачылі, што транзыт беларусаў, якія вяртаюцца дадому праз Маскву, ад 18 сакавіка магчымы толькі праз аэрапорты Дамадзедава і Шарамецьева. Гэта стала праблемай для тых, хто вяртаўся на радзіму праз Унукава. Пазьней расейскі бок зьмякчыў умовы транзыту.

Тым часам 300 іншаземцаў, якія прыехалі ў Беларусь да закрыцьця вонкавых межаў і масавай адмены рэйсаў, зьвярнуліся ў МУС з просьбай падаўжэньня «бязьвізу» звыш 90 дзён. Траціна ад гэтай колькасьці — тыя, хто прыбыў у Горадзенскую і Берасьцейскую вобласьці.

У ліпені 2018 году тэрмін бязьвізавага знаходжаньня іншаземцаў быў павялічаны да 30 дзён пры ўмове іх уезду праз Нацыянальны аэрапорт. Для грамадзян шэрагу краін, зь якімі ў Беларусі бязьвізавы рэжым, дазволены тэрмін знаходжаньня пры наяўнасьці рэгістрацыі ў органах МУС складае да 90 дзён на год.

18 сакавіка кіраўніцтва МУС заявіла, што іншаземцам, якія затрымаліся ў Беларусі з прычыны адмены рэйсаў, будзе павялічаны тэрмін знаходжаньня да 90 дзён, а пры неабходнасьці і больш.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG