Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежнікі патлумачылі, хто выяжджае зь Беларусі ва ўмовах пандэміі каранавірусу


У Менскім аэрапорце
У Менскім аэрапорце

З 11 тысяч беларусаў, якія выехалі за мяжу за апошнія тры дні, каля 90% — кіроўцы грузавікоў, «на гэтую катэгорыю грамадзян не распаўсюджваецца забарона ўезду ў сумежныя зь Беларусьсю краіны», — паведаміў 20 сакавіка Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Такім чынам у памежным камітэце ўдакладнілі інфармацыю, якую агучыла 19 сакавіка Міністэрства замежных справаў Беларусі: «11 тысяч беларусаў выехалі з краіны за 3 апошнія дні», нягледзячы на перасьцярогі МЗС.

Тады ў міністэрстве падкрэсьлілі, што «грамадзяне, якія зьдзяйсьняюць падобныя крокі, мусяць усьведамляць, што робяць гэта на свой страх і рызыку», і яшчэ раз заклікалі ўстрымлівацца ад замежных паездак, у тым ліку «ў сувязі зь відавочнымі цяжкасьцямі вяртаньня на радзіму».

20 сакавіка Міністэрства спорту і турызму Беларусі назвала «вар’яцкімі і безадказнымі» паводзіны беларусаў, якія едуць за мяжу падчас пандэміі каранавірусу COVID-19, і таксама «настойліва рэкамэндавала» ўстрымацца ад замежных паездак.

Аляксандар Лукашэнка 20 сакавіка, наведваючы сталічнае навукова-вытворчае прыватнае прадпрыемства «Адані», таксама раскрытыкаваў тых, хто зьехаў адпачываць за мяжу, нягледзячы на небясьпеку:

«А цяпер яны ломяцца ў дзьверы амбасадаў нашых, тэлефануюць у МЗС: забярыце нас. Але мы ня можам 10 тысяч у адзін дзень забраць», — сказаў Лукашэнка.

На 20 сакавіка МЗС і беларускія замежныя ўстановы дапамаглі вярнуцца дадому з-за мяжы больш чым 2.500 беларусам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG