Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на нафту падрасьлі, але аналітыкі прагназуюць абвал ніжэй $20 за барэль 


Нафтаздабыча
Нафтаздабыча

Нягледзячы на скептычны настрой аналітыкаў, якія прагназуюць новы абвал цэнаў на нафту, 20 сакавіка асноўныя яе гатункі пачалі прадавацца з павышэньнем.

Так, цана травеньскіх ф’ючэрсаў на барэль нафты Brent вырасла на 3,6% — да 29,5 даляраў. Цана на WTI падрасла яшчэ мацней — на 5,25% да 27,3 даляра за барэль. У папярэднія дні цэны на гэтыя маркі складалі на мінімуме 25 і 20,5 даляра адпаведна.

Абвал цэнаў на нафту адбыўся ў пачатку сакавіку ў сувязі з развалам картэльнай угоды OPEC і наступствамі пандэміі каранавірусу. Экспэрты рынку характарызуюць тое, што цяпер адбываецца, як цэнавую вайну паміж Расеяй і Саудаўскай Арабіяй.

Нафтавыя трэйдэры прагназуюць далейшы абвал цэнаў на нафту. Паводле іх прагнозу, у агляднай пэрспэктыве цэны ўпадуць ніжэй за 20 даляраў за барэль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG