Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 даляраў за барэль: нафтавыя цэны на мінімуме


Абвал фондавага рынку

На Лёнданскай біржы працягваюць падаць цэны на нафту.

Цана ф’ючэрсаў на нафту маркі Brent з пастаўкай у траўні апусьцілася ніжэй за 25 даляраў за барэль — гэта самы нізкі ўзровень, пачынаючы ад 2003 году.

Амэрыканская нафта WTI абвалілася да адзнакі 20,5 даляра.
Такім чынам, гатунак Brent па выніках таргоў за дзень страціў адразу каля 13%, WTI — 25%.

Амэрыканскія індэксы на фоне пандэміі каранавірусу за апошні месяц патаньнелі прыкладна на траціну. Dow Jones страціў 33%, S&P 500 — амаль 30%, NASDAQ — 29%.

Паводле папярэдняй ацэнкі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з прычыны эпідэміі вірусу COVID-19 працу могуць страціць каля 25 млн чалавек, а яшчэ 35 млн чакае непазьбежнае падзеньне ўзроўню жыцьця.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG