Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саміт «Вялікай сямёркі» ў сувязі з каранавірусам вырашылі замяніць на відэаканфэрэнцыю


Прэзыдэнты Францыі і ЗША на саміце G7 у 2019 годзе, ілюстрацыйнае фота

У сувязі з пандэміяй каранавірусу прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адменіць намечаны на чэрвень саміт лідэраў «Вялікай сямёркі» ў рэзыдэнцыі Кэмп-Дэвід і замест гэтага правядзе відэаканфэрэнцыю, паведамляюць у Белым доме.

Аб гэтым рашэньні піша «Голас Амэрыкі».

Раней на гэтым тыдні Трамп ужо праводзіў відэаканфэрэнцыю зь лідэрамі G7 і плянуе паўтарыць гэтую практыку ў красавіку, траўні і чэрвені, калі ў Мэрылэндзе павінен быў прайсьці саміт.

У Белым доме гэты захад лічаць часткай намаганьняў для зьмякчэньня наступстваў пандэміі.

Звычайна разам зь лідэрамі G7 на саміты прыяжджаюць вялікія дэлегацыі, а з усяго сьвету зьяжджаюцца журналісты, каб асьвятляць гэтую падзею.

Трамп плянаваў прысьвяціць саміт пераважна эканоміцы, пакінуўшы без увагі такія тэмы, як зьмяненьне клімату. Першапачаткова амэрыканскі лідэр хацеў правесьці саміт на адным з сваіх курортаў у Флорыдзе, але перадумаў пасьля крытыкі таго, што гэта прынясе яму фінансавую выгаду.

У «Вялікую сямёрку» ўваходзяць ЗША, Італія, Японія, Канада, Францыя, Нямеччына і Вялікай Брытанія. Да расейскай анэксіі ўкраінскага Крыма ў гэтым клюбе была і Расея, але цяпер яе не запрашаюць на сустрэчы лідэраў найбуйнейных эканомік сьвету.

Трамп выклікаў незадаволенасьць Эўропы тым, што ўвёў забарону на ўезд яе грамадзян у краіну, папярэдне не паведаміўшы эўрапейскім лідэрам. Эўропа апошнім часам зьяўляецца эпіцэнтрам распаўсюджваньня каранавірусу.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG