Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Трамп пра каранавірус: «Гэта вайна»


Прэзыдэнт ЗША Трамп выступае з адозвай на нацыі аб праблеме каранавірусу. 18 сакавіка 20202 году.
Прэзыдэнт ЗША Трамп выступае з адозвай на нацыі аб праблеме каранавірусу. 18 сакавіка 20202 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп ўзяў на сябе надзвычайныя паўнамоцтвы для мабілізацыі прамысловасьці на барацьбу з каранавірусам, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Рашэньне было прынята на фоне ўзмацненьня нэгатыўных наступстваў ад пандэміі, калі буйныя амэрыканскія аўтавытворцы заявілі, што яны закрываюць заводы ў Паўночнай Амэрыцы.

Назваўшы сябе «прэзыдэнтам ваеннага часу», Трамп скарыстаўся Законам аб абароннай вытворчасьці 1950 году, каб мець магчымасьць накіроўваць прамысловасьць на папаўненьне дэфіцыту павязак для твару, апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і іншых вырабаў, у той час як лякарні рыхтуюцца да наплыву пацыентаў.

Закон, прыняты ў гады Карэйскай вайны, надзяляе прэзыдэнта надзвычайнымі паўнамоцтвамі, якія дазваляюць прымушаць прадпрыемствы пашыраць вытворчасць і выпускаць жыцьцёва неабходныя матэрыялы. Апошні раз ён выкарыстоўваўся пасля ўрагану ў Пуэрта-Рыка ў 2017 годзе для паскарэньня заключэньня кантрактаў на пастаўку прадуктаў харчаваньня і іншых прадметаў першай неабходнасьці.

«Гэта вайна», — сказаў Трамп, параўнаўшы барацьбу з каранавірусам з захадамі, якія прымаліся падчас Другой сусьветнай вайны, і папярэдзіў аб маючых адбыцца агульнанацыянальных ахвярах. Між тым губэрнатар Каліфорніі папярэдзіў аб магчымасьці ўвядзеньня ваеннага становішча.

Мэр Нью-Ёрка заявіў, што 8,6 мільёна жыхароў горада павінны падрыхтавацца да таго, што ім могуць забараніць пакідаць свае дамы. Бюро перапісу ЗША прыпыніла палявыя апэрацыі на два тыдні неўзабаве пасля пачатку падліку насельніцтва краіны, які праводзіцца раз на дзесяць гадоў.

У сувязі з тым, што ўсё больш амэрыканцаў губляюць працу ад таго, што значная частка эканомікі краіны можа спыніцца, Трамп таксама заявіў, што Міністэрства жыльлёвай гаспадаркі і гарадзкога разьвіцьця часова забароніць пазбаўляць людзей права карыстацца сацыяльным жыльлём і высяляць зь яго.

План Трамп у фінансавай дапамозе амэрыканцам прадугледжвае выплату 500 мільярдаў даляраў дзьвюма часткамі ў наступныя два месяцы. Дакладныя сумы выплат пакуль ня вызначаны, але яны будуць залежаць ад даходу і памеру сям'і.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG