Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія чыноўнікі адправілі сваіх жонак у крамы назіраць за ажыятажным попытам 


Крама, ілюстрацыйнае фота
Крама, ілюстрацыйнае фота

Блізкі да прэзыдэнцкай адміністрацыі тэлеграм-канал «Пул Первого» даў дадатковыя падрабязнасьці нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі і ураду 17 сакавіка.

Адным з пытаньняў парадку дня значылася сытуацыя з распаўсюдам каранавірусу ў Беларусі.

«Прэзыдэнту сталі паступаць хоць і слабыя, але сыгналы: у крамах паніка і ажыятаж, — піша тэлеграм-канал са спасылкай на крыніцы ў Савеце Міністраў. — Імгненна была падключаная „цяжкая артылерыя“: Качанава, Сергеенка, Анфімаў, Сівак. Глябальных рэйдаў не арганізоўвалі, кажуць, гандаль праманіторылі асабіста. Многія сваіх жонак па крамах адправілі. Далажылі: усё спакойна, за рэдкім выключэньнем. Беларусы людзі хоць і запаслівыя, але разумныя. Ды і, ведаючы нашага „першага“, у крамах дакладна ўсё будзе».

Паводле рэсурсу, міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік пастаянна на сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам, штодня робіць па некалькі тэлефонных дакладаў. На ведамства ўсклалі асноўныя паўнамоцтвы — найперш лячыць, але і інфармаваць грамадзтва.

«Не чапайце Міністэрства аховы здароўя, яны ведаюць, што рабіць», — распарадзіўся падчас нарады Лукашэнка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG