Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея закрываецца. Аўтобусныя рэйсы скасавалі. Чыгунка прапануе беларусам здаць білеты


З 18 сакавіка Расея перастане прапускаць грамадзян Беларусі на сваю тэрыторыю.

Аўтаперавозчыкі, у тым ліку «Менсктранс» і Еcolines, адмянілі рэгулярныя рэйсы зь Беларусі ў Расею. Скасоўваюцца рэйсы і зь іншых гарадоў Беларусі.

Беларуская чыгунка скараціла прыгарадныя цягнікі, якія перасякалі расейскую мяжу, да апошніх станцый на тэрыторыі Беларусі. Такія цягнікі хадзілі

  • зь Віцебску да Рудні (скарацілі да Завольшы),
  • з Воршы да Краснага (скарацілі да Асінаўкі),
  • з Крычава да Суража (скарацілі да Бялынкавіч).

Зь міжнароднымі цягнікамі ў Беларускай чыгункі пакуль пэўнасьць толькі да нуля гадзінаў 19 сакавіка. Цягнікі пойдуць паводле графіку, але чыгунка нагадавае, што ўжо з 18 сакавіка ўезд беларусаў у Расею абмяжуюць. І прапануе вярнуць білеты ў касах «да 00.00 19 сакавіка».

Пакінуць Расею беларусы могуць без абмежаваньняў. 18 сакавіка, як вынікае з інфармацыі Беларускай чыгункі, выехаць ім яшчэ будзе на чым.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG