Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэкін абурыўся на Трампа за твіт пра «кітайскі вірус»


Прэсавы прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Кітаю параіў прэзыдэнту ЗША Дональду Трампу «паклапаціцца пра свае справы» і «спыніць беспадстаўныя абвінавачаньні ў дачыненьні да Кітаю».

Бі-Бі-Сі паведамляе, што такім чынам Пэкін зрэагаваў на твіт амэрыканскага прэзыдэнта, у якім Трамп назваў каранавірус COVID-19 «кітайскім вірусам».

«Мы заклікаем ЗША выправіць сваю памылку і спыніць беспадстаўныя абвінавачаньні ў дачыненьні да Кітаю», — заявіў згаданы прадстаўнік кітайскага МЗС, дадаючы, што выказваньне Трампа ў Твітэры значыць «стыгматызацыю Кітаю».

На мінулым тыдні прадстаўнік МЗС Кітаю выказаў у Твітэры вэрсію, што каранавірус, які выклікае COVID-19, маглі завезьці ў кітайскі Ўхань амэрыканскія вайскоўцы. Гэтая рэакцыя, як паведамлялася, стала вынікам крытыкі Кітаю з боку прадстаўнікоў адміністрацыі ЗША, якія абвінавачвалі Пэкін у павольным рэагаваньні на ўспышку каранавірусу і ў недастатковай інфармацыйнай адкрытасьці пры асьвятленьні барацьбы зь вірусам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

25 новых адказаў пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG