Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэдэрацыя хакею Беларусі аднавіла дзіцяча-юнацкія спаборніцтвы, нягледзячы на каранавірус


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фэдэрацыя хакея Беларусі, якая напярэдадні аб’явіла аб прыпыненьні дзіцяча-юнацкіх спаборніцтваў пасьля рэкамэндацыяў Мінздароўя і рашэньняў Міністэрства спорту і турызму ў сувязі з распаўсюджваньнем каранавірусу, паведаміла аб іх аднаўленьні з 17 сакавіка.

Гэта тычыцца матчаў Адкрытага першынства Беларусі сярод юніёраў і юнакоў, а таксама рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод юнакоў, паведамляецца на сайце фэдэрацыі.

У «Парыматч-Экстралізе» і вышэйшай лізе цяпер праходзяць паўфінальныя сэрыі — гэтыя турніры працягваюцца бязь зьменаў.

Міністэрства спорту днём 16 сакавіка абвясьціла, што рэкамэндуе скасаваць спартовыя мерапрыемствы з удзелам дзяцей і падлеткаў, а таксама міжнародныя спаборніцтвы ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Паводле Мінспорту, усім падначаленым арганізацыям рэкамэндавалі скасаваць або перанесьці такія мерапрыемствы, заплянаваныя на дні да 6 красавіка.

Беларуская фэдэрацыя баскетболу першай у краіне сярод гульнявых дысцыплінаў заявіла пра скасаваньне спаборніцтваў праз каранавірус. Біятляністы зборнай Беларусі па завяршэньні сэзону рыхтуюцца да двухтыднёвага карантыну ў Раўбічах. Ад 16 сакавіка прыпыняюцца ўсе міжнародныя і ўнутраныя турніры. Іншыя спартовыя аб’яднаньні на падобныя захады пакуль не пайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG