Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Стайках» скасавалі чэмпіянат у дзюдо. Пераносяць іншыя дзіцячыя спаборніцтвы


Спартовы комплекс «Стайкі» (архіўнае фота ©Shutterstock)

Дзіцячы чэмпіянат у дзюдо мусіў пачацца 12 сакавіка.

«У мэтах прафіляктыі мы нікога не прымаем, у нас на зборах толькі нацыянальныя каманды, каб ніхто не захварэў», — сказалі Радыё Свабода ў аддзеле маркетынгу рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі».

У «Стайках» і ў міністэрстве спорту і турызму не пацьвердзілі інфармацыю пра тое, што ў аднаго з спартоўцаў, які там трэнаваўся, выявілі каранавірус.

«Кіраўніцтва міністэрства спорту і турызму прыняло рашэньне да 6 красавіка пазьбегнуць правядзеньня дзіцячых спаборніцтваў у Беларусі, асабліва калі дзеці зьбіраюцца з розных куткоў Беларусі, дзеля таго каб яны не захварэлі. Мы пераносім спаборніцтвы. Зараз перанесеныя на іншыя тэрміны таксама спаборніцтвы ў хакеі „Залатая шайба“ у Бабруйску і Раўбічах», — сказалі ў прэс-службе міністэрства спорту і турызму.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG