Украіна ўвяла крымінальную адказнасьць за парушэньне карантыну

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла шэраг шэраг захадаў для змаганьня з каранавірусам COVID-19. У прыватнасьці, дэпутаты ўсталявалі адміністрацыйную і крымінальную адказнасьць за парушэньне карантыннага рэжыму.

Як распавёў намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка, самавольны выхад з карантыну можа карацца штрафам ад 17 да 32 тысяч грыўняў (прыблізна $640-1200) ці абмежаваньнем волі на тэрмін ад паўгоду да трох гадоў. «Тыя ж дзеяньні, калі яны пацягнулі за сабой гібель людзей або іншыя цяжкія наступствы, караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да васьмі гадоў», — падкрэсьліў міністар.

Таксама дэпутаты Рады даручылі ўраду ўсталяваць даплаты ў памеры да 200% да заробкаў мэдыкам, занятым у ліквідацыі распаўсюджваньня COVID-19.

​
XS
SM
MD
LG