Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва спыняе рух усіх міжнародных пасажырскіх цягнікоў


Lithuania - Electric train Vilnius - Minsk
Lithuania - Electric train Vilnius - Minsk

У сувязі з уведзеным у Літве карантынам спыняецца рух міжнародных пасажырскіх цягнікоў, паведамляе дзяржаўная чыгуначная кампанія «Lietuvos geležinkeliai».

«Ад 00.00 16 сакавіка спыняюцца ўсе маршруты міжнародных пасажырскіх цягнікоў», — паведамляе кампанія.

Часова перастануць езьдзіць цягнікі маршрутаў Беласток — Коўна — Беласток, Вільня — Менск — Вільня.

Маршрут Вільня — Ігналіна — Турмантас — Дзьвінск (Даўгаўпілс) будзе езьдзіць да станцыі Турмантас. Таксама спыняецца «цягнік чатырох сталіц» маршруту Кіеў- Менск — Вільня — Шаўлі — Рыга.

Транзытныя цягнікі будуць працягваць рух празь Літву, аднак ад панядзелка высадка і пасадка пасажыраў на Віленскім чыгуначным вакзале будзе забароненая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG