Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія рэгіёны зацьвердзілі папраўкі ў Канстытуцыю ў рэкордным часе


Усе рэгіянальныя заканадаўчыя сходы Расеі падтрымалі законапраект аб папраўках у Канстытуцыю Расейскай Фэдэрацыі. На гэта рэгіянальныя парлямэнты патрабавалі ўсяго два дні, і гэта рэкордны тэрмін.

Падчас папярэдніх зьмяненьняў расейскай Канстытуцыі, у 2008 і 2014 гадах, працэс займаў ня менш за два тыдні.

Цяперашнія зьмены ў Канстытуцыю, у прыватнасьці, дазваляюць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну абнуліць свае прэзыдэнцкія тэрміны і зноў балятавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Пакет паправак у расейскі асноўны закон пасьля таго, як яго падпіша Пуцін, павінен будзе прайсьці праверку на канстытуцыйнасьць. Паколькі парадак такой праверкі законам не ўстаноўлены, Канстытуцыйны суд Расеі мае вызначыць працэдуру самастойна і разгледзець папраўкі ў закрытым рэжыме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG